ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Званіца, каля в. Лагуны, за 22 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,4 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 2,12 км². Катлавіна выцягнутая з 3 на У. Схілы катлавіны выш. да 25 м, стромкія, пад хмызняком. Бяссцёкавае.

т. 17, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)